UBER дапаможа даецхаць на ўборку на Малінаўцы 9 красавіка

Не так даўно стала вядома, што кампанія Uber увайшла ў спіс паўнавартасных партнёраў мінскіх уборак ў рамках акцыі «Зробім!». Акрамя таго, што сэрвіс прадастаўляе кіроўцаў з аўтамабілямі для прэс-туру па буйшым кропкам іншых партнёраў акцыі ў сталіцы. Кожны жадаючы далучыцца да ўборкі ў лесе ля аўтарынка на Малінаўцы, зможа зрабіць гэта 9 красавіка абсалютна бясплатна.

«На наш погляд, у нас з кампаніяй «Зробім!» аднолькавыя мэты – мы імкнемся зрабіць горад лепшым, каб ён стаў прыемным і камфортным месцам для жыцця», – распавядае Яўгенія Шыпова, прадстаўнік кампаніі.

Як вядома, Uber прысутнічае больш, чым 400 гарадах па ўсім свеце і з'яўляецца дадаткам да транспартнай сістэмы.

На думку Яўгеніі, прысутнасць кампаніі дапамагае павысіць мабільнасць гараджан, даючы ім дадатковыя магчымасці.

«На нашай карце Мінска з ілюстрацыяй маршрутаў Uber, бачна, што аўтамабіль атрымоўваецца замовіць практычна з любой кропкі сталіцы, у тым ліку ў месцах, куды не ходзіць грамадскі транспарт ці ў той час, калі ён ужо не працуе», – дадае яна.

 

Дарэчы, менавіта гэту адметнасць Uber можна праверыць у час акцыі «Зробім!», бо дзякуючы паслугам кампаніі кожны жадаючы будзе ў стане далучыцца да міжнароднага руху «Let's do it!» у Мінску.

«9 красавіка з 11.00 да 14.00 усе карыстальнікі UberХ могуць даехаць да адной з кропак прыборкі смецця – стыхійнай звалкі ля аўтарынка ў Малінаўцы. Пры гэтым паездка да месца ўборкі будзе цалкам бясплатнай», – тлумачыць Яўгенія.

Інтарэс кампаніі ва ўдзеле ў акцыі не з'яўляецца нечым незвычайным, па словах прадстаўніка  Uber, у спалучэнні з даступнымі цэнамі на паездкі, сэрвіс ужо становіцца рэальнай альтэрнатывай уласнаму транспарту. Бо навошта набываць аўто і несці вялікія выдаткі, калі гэтыя грошы можна патраціць на іншыя рэчы, лічаць у кампаніі.

«Па нашых падліках, у сярэднім аўтамабіль выкарыстоўваецца па свайму прамому прызначэнню ўсяго на 4%, астатнія – 96% – ён стаіць на паркоўцы. 15% гарадской тэрыторыі адводзяцца пад стаянкі, 30% затораў у горадзе ўтвараюцца з-за таго, што людзі шукаюць месца пад паркоўку. Зніжэнне колькасці аўтамабіляў на дарогах дапаможа не толькі зрабіць гарадское асяроддзе лепш, але і зменшыць аб'ёмы шкодных выкідаў у атмасферу», – рэзюмуе Яўгенія.